Парог бацькоўскай хаты
Четверг, 31.01.2019 19:30. Рубрика: Вершы
Парог бацькоўскай мілай хаты,
Як ты мне снішся! Як завеш
З тых дзён, калі дыханнем мяты
Правёў за пырнік родных меж!
Як многа я пасля
на свеце
Прайшоў і сцежак і дарог!
Як многа бачыў, як увеціў,
I што жадаў — заўсёды мог.
Але ва ўсіх турботах плодных
Я помніў добра мой парог,
Што гэта ты мяне, мой родны,
Вучыў зрабіць свой першы крок.
Кастусь КІРЭЕНКА