Я тут жыву
Среда, 30.01.2019 17:40. Рубрика: Калонка галоўнага рэдактара
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Родная Беларусь!
Ты — маё суцяшэнне, мая радасць.
Ты — маё жыццё.
Ты маеш старажытную мову,
Ты — бурштын, дарагі і прывабны.
Твае людзі, беларусы,
з паэтычнай душой,
з самабытным гонарам,
высакародныя і чалавекалюбівыя,
выхоўваюць у сваіх Дзяцей
людскасць.
А нелюдзяў, паганцаў,
нягоднікаў, мярзотнікаў,
Беларусы жорстка асуджаюць,
але хлеб не адбіраюць.
Веру ў кожнага ўсяляюць.
“Стань Чалавекам, вучыць Народ,
свіннёй пабыць паспееш!”
Дык сейма ўсе разам
нашу агульную ніву
рукой рупнай,
зернем буйным, умалотным,
з душой чыстай, сумленнай,
з сэрцам клапатлівым.
Тады Дзеці сустрэнуць
заўтрашні дзень
абнадзеенымі,
узнёслымі,
удзячнымі,
дбайнымі!
І скажуць сваім Дзецям:
“Любіце Беларусь!
Будзьце Беларусамі!”