Лемантар
Добры дзень, мой браце юны!
Я прынёс табе як дар
Ад Скарыны-бацькі кнігу —
Беларускі лемантар.
Гэта — ключ ад скарбаў нашай
Мовы матчынай, з якой
Ты не станешся самотнай,
Безыменнай сіратой.
Дык раскрый яго з любоўю —
Літар стройныя рады
Прачытай і паўтары іх
I запомні назаўжды.
А — Айчына. Арабіна.
Б — Бабёр. Буслянка. Брод.
В — Вавёрка. Верабейка.
Г — Гумнішча. Гарызонт.
Д — Дуброва. Дом. Дарога.
Е — Еўропа. Ездавы.
Ё — як Ёўня. Ёршык. Ёлка.
Ж — Жніво. Жур. Журавы.
З — Зямля. Зіма. Завея.
I — Іголка. Іпадром.
К — Купала. Колас. Кніга.
Л — Лямеш. Лапата. Лом.
М — Мятліца. Медуніца.
Н — Настольнік. Нож. Навой.
О — як Ордэн. Оптык. Ода.
П — Падлесак. Пень. Падвой.
Р — Рака. Разлог. Ракіта.
С — Сланечнік. Самалёт.
Т — Тапчан. Тачыла. Трактар.
У — Убор. Уток. Удот.
Ф — Флагшток. Фуганак. Флейта.
X — Хлеб. Халадзец. Хадок.
Ц — Цвіркун. Цясляр. Цабэрак.
Ч — Чарот. Чаўнок. Чырок.
Ш — Шахцёр. Шпакоўня. Школа.
Э — Эстрада. Эшалон.
Ю — Юнак. Юргіня. Юрта.
Я — Апошні перазвон.
Толькі той, хто вымаўляе
Гэту літару ў жыцці,
Трэба быць сумленным, смелым,
Супраць злыбяды ісці.
Каб свабода і братэрства
Ззялі сполахам зары.
Вось якія скарбы, дружа,
Знойдзеш ты ў лемантары.
Максім Танк
Замечательное стихотворение.У нас в библиотеке СШ1города Микашевичи (Лунинецкий район,Брестская обл.)создан Музей букваря.Собрано более 200букварей на разных языках.Есть рукотворная азбука“Самая важная азбука” ,созданная нашими педагогами и учащимися.Дети определили главные слова на каждую букву алфавита,затем придумали четверостишья с этими словами.Все красочно оформили.На букву Б -Бог,на Р-Родина,на М -мама и т.д.Рукотворная азбука хранится в нашем Музее Букваря