Понедельник, 3.12.2018 20:45. Рубрика:
Вершы
Цераз двор бяжыць Артур –
Сонцам свеціцца каптур.
Нацягнуў каптур Лявон
Ды імчыцца наўздагон.
Недзе бавіцца Алесь,
Свой каптур шукае Чэсь.
Мае свой каптур Адась.
Не прасіце – вам не дасць.
Лёгка бегаць па двары,
Калі ты у каптуры.
Казімір КАМЕЙША