Пятница, 30.11.2018 07:39. Рубрика:
Вершы
Я зламаў
Малочны зуб,
Калі еў
Малочны суп.
Стукнуў лыжкай,
Войкнуў:
– Ваў!
З рота зуб
У міску ўпаў.
Міска супу
З панцаком.
Зуб у супе
З малаком.
Я не буду
Есці суп,
Бо ў супе
Плаваў зуб.
Буду кашу
Есці я.
Дзе ты,
Манная мая?
Леанід ПРАНЧАК
Малюнак Сяргея Волкава