Вершы
Вторник, 26.04.2011 05:31. Рубрика: Вершы
Раз зайшлі ў дзіцячы сад
Восем жоўтых куранят,
Прывяла іх з вулачкі
Шэранькая курачка.
Трапіла ты, курачка,
Не у тую вулачку:
Тут дзіцячы сад
Не для куранят.
Размалёўка
Брацік пабег гуляць.
Хто паможа Алінцы
Пчолку размаляваць
На вярбовай галінцы?
Уладзіслава Луцэвіч
Божы крыжык
Шлях круты, няблізкі,
Шлях у цэлы лёс –
Ад зямной калыскі
Да святых нябёс.
Крыжык светлы з храма
Мне прынесла мама,
Каб шчасліва рос –
Без грахоў і слёз.
І прыгожа доўжыць
Мой жыццёвы шлях
Падарунак Божы –
Крыжык на грудзях.
Мікола Маляўка