Новыя сябры на цудоўнай выставе
У кастрычніку часопісы “Вясёлка” і “Буся” прынялі ўдзел у выставе “Мацярынства і дзяцінства”, прымеркаванай да свята Дзень Маці.
Мы былі прыемна здзіўлены той непадробнай цікавасцю да беларускага слова, да казак і вершаў, змешчаных і ў “Бусі” і ў “Вясёлцы”. Наведвальнікі (а гэта ў асноўным мамы і бабулі) падыходзілі да нашага стэнда, гарталі часопісы, цікавіліся, дзе і як можна падпісацца. Асабліва прыемна было бацькам, што “Вясёлка” распачала на сваіх старонках публікацыю адметных і змястоўных матэрыялаў, прысвечаных школьнай праграме (новая рубрыка “Школка з “Вясёлкай”).
Дадатковы святочны настрой для прыхільнікаў нашых выданняў стварыў дзіцячы калектыў “Зоркі Вясёлкі”, які выступіў на галоўнай пляцоўцы выставы.
Дзякуючы гэтай цудоўнай выставе мы прыдбалі сабе новых, надзейных сяброў і, магчыма, яркіх творча-нечаканых аўтараў.
Вася ВЯСЁЛКІН
Запомні, сябар мой, з “Вясёлкай” будзеш мець заўсёды сонечны настрой!