Хвілінкі-весялінкі
Пятница, 16.11.2018 14:18. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Авяр’ян ДЗЕРУЖЫНСКІ
Коцік
– Коцік шэры,
Дзе ты быў?
– На падворку
Ваду піў.
– Колькі выпіў
Ты вады?
– Бочку толькі,
Як заўжды.
– Доўга піў ты?
– А з відна.
– А дзе бочка?
– Вунь, без дна.
Ніл ГІЛЕВІЧ
Хто я?
Загадка
Па зямлі я не хаджу
І на неба не гляджу,
Вочы маю – не міргаю,
Маю рот – не гавару,
Ёсць і хвост, але не звер я
І не птах, хоць ёсць і пер’е.
Хаты зроду не будую,
Ды зусім я не бядую.