Вершы Станіслава Валодзькі
Понедельник, 29.10.2018 08:25. Рубрика: Вершы
Будаўнікі
Каля сцяжынкі –
Мурашынае шашы
Будуюць дом
Шматпавярховы
Мурашы.
Так дзень за днём
Яны шчыруюць ад душы,
Бо мурашы
Не хочуць жыць у шалашы.
Вясёлае знаёмства
Запытала ў мамы Зойка:
– Гэта што за птушка?
– Сойка.
Засмяялася дзяўчынка:
– Ледзь не цёзка мне пташынка!
– Ды ў адрозненні ад сойкі, –
Шчабятушка наша Зойка!
Пра ката
– Ой, разумны наш кот,
І вясёлы наш кот.
Ён бы мог вам такі
Разказаць анекдот!
Ды пакрыўдзіўся ён,
Што павысілі тон,
І вось зараз наш кот
Аб’явіў нам байкот.
Станіслаў Валодзька