Чароўны летні ўспамін
Четверг, 25.10.2018 07:57. Рубрика: БУСЯ
Шчаслівыя тыя дзеці, якія правялі лета ў Нягневіцкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна.
Для выхаванцаў праводзіліся гульні з вадой – адна з любімых дзіцячых забаў. Былі спартыўныя мерапрыемствы, свята імяніннікаў, канцэрты, свята ветрыка. А яшчэ ў госці завіталі тэатр-студыя “АЛІМП” са спектаклем “Карта скарбаў”. Нават вожык прыбег на сваіх кароценькіх ножках да нашых дзетак. Сустрэчы былі цёплымі і цікавымі, а ўспаміны пра гэта лета – чароўнымі.
Вольга ВОЙНА,
настаўнік-дэфектолаг
Нягневіцкага ДЦРДз