Восеньскі марафон
Гасцінная наша зямля. Таму так слаўна тут дыхаць, вандраваць, сустракацца і разам славіць жыццё. У вёсках – утульныя падворкі, прыбраныя вуліцы. Вакол малых гарадоў нашай Радзімы — дагледжаныя палеткі і карагоды гусей. Беларусы – шчодрыя і хлебасольныя! Мае землякі – удзячныя нашчадкі, якія шануюць памяць народа і паважаюць Бога. Ад слаўных людзей і дзеткі слаўныя!
Шчырыя, кемлівыя, добразычлівыя, прыгожыя – сапраўдныя маленькія беларусы сустракалі 27 верасня Васю Вясёлкіна, Бусю і Грошыка ў СШ № 4 г. Іавнава Брэсцкай вобласці. Разам яны вандравалі па краіне дабрыні, што шырыцца на старонках часопісаў “Вясёлка” і “Буся”.
Непадробленыя эмоцыі і пачуцці, жывы дзіцячы водгук адчынілі дзверы цуду! Літаратурныя героі сталі сябрамі для ўсіх гледачоў. А першакласнікі пажадалі ўсе стаць “бусянятамі” – прыхільнікамі часопіса «Буся». Творчыя выхаванцы школы цікавіліся новым беларускім часопісам “DОМІК”, які знаёміць з поспехамі і дасягненнямі самых таленавітых дзяцей нашай краіны. Вялікія дзіцячыя сэрцы з маленькага горада Іванава будуць ярка ззяць на карце Беларусі, дзе будуецца “Культурны маршрут – Мая Рдзіма Беларусь. Сучасныя пісьменнікі – дзецям!”.
Сціплыя людзі, што ходзяць па сваёй зямлі, перайначваюць простае ў вялікае, збіраючы спадчыннікам скарбніцу кожнага божага дня.
Шчыра Ваш Вася Вясёлкін