Бярозы
Среда, 17.10.2018 07:55. Рубрика: Вершы
Не падсякайце
на шляхах бяроз.
Няхай калышуць
Золак новых дзён.
Хто змалку з імі
ў шчырай дружбе рос,
Таму і шлях цяпер
далей відзён.
1953 г.
Алесь БАЖКО
Алесь БАЖКО (22 кастрычніка 1918 – 17 красавіка 2013) – беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР. Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1938—1939). Вучоба спынена з-за вайны. Ваяваў. Пасля 1945 года – на журналісцкай працы. Пэўны час (1973-77) працаваў дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Аўтар аповесцей “Перад вераснем” (1959), “Позняе ворыва” (1963), “Лясныя крушні” (1981), “Жывыя прывіды” (1986). Асобнымі выданнямі выйшлі паэмы “Карвіга пакідае хутар” (1961), “Татры” (1964), зборнікі вершаў “Блакітныя вербы” (1973), “Суладдзе” (1975), “Каласы і скалы” (1978).