Слоўнік Васі Вясёлкіна
Среда, 3.10.2018 09:50. Рубрика: Рознае
Шэдэўр – узорны, выдатны твор мастацтва.
Ганчар – майстар, які вырабляе з гліны посуд ды іншыя рэчы.
Прадзюсер – спецыяліст, які прымае ўдзел у вытворчасці фільмаў, спектакляў, тэлеперадач і г.д., вырашае тэхналагічныя, творчыя, фінансавыя пытанні.
Асілак – фізічна вельмі моцны чалавек; герой беларускіх казак, воін незвычайнай сілы, мужнасці і розуму.
Лайдак – чалавек, які лянуецца рабіць якую-небудзь работу.