Школьныя парады. Частка восьмая: вяртанне ў школу пасля лета
Вось і скончылася лета. Ужо некалькі тыдняў, як ты рана прачынаешся, вучыш урокі, паўдня сядзіш нерухома за партай… Многія мае вучні, як толькі вярнуліся з вакацый, зусім не чулі, што я ім казаў, шапталіся, круціліся, ціхенька дзяліліся ўражаннямі… Што мне было рабіць? Сварыцца? Ставіць у кут? Ні ў якім разе! Я спыніў урок і даў такое творчае заданне…
Зараз мы рэпетуем вельмі цікавы спектакль. Вось, калі ласка, невялічкі ўрывачак з нашай п’есы.
Адпачываў я ў Егіпце. Успамінаў верш Максіма Багдановіча, які трэба было вучыць па школьнай праграме…
Бачу – дзяўчынка тоне, а да яе набліжаецца кракадзіл!
Я схапіў вясло і як выцяў пачвару! Тут на мяне як нехта зверху закрычыць…
Але я спадабаўся дзяўчынцы, якая іграла ахвяру (яна была дачкой прадзюсера), і мяне ўзялі здымацца ў фільме. Вось так я весела правёў сваё лета…
Зараз мае дзеці з радасцю працуюць над гэтым спектаклем, у якім хапае месца і вывучэнню новых вершаў, а таксама матэматыцы, фізкультуры, прыродазнаўству і г.д.
Нашы заняткі пасля летніх канікул праходзяць, як адно шчаслівае імгненне.
Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК