Четверг, 20.09.2018 08:23. Рубрика:
Вершы
Акуратна ранец Рая
Раніцаю загружала.
Ноша будзе немалая:
Сшыткі, кніжкі спакавала…
Зноў шкадуе бабка ўнучку:
– Добра, каб асілак лоўкі
ранец той паднёс у школку!
Вучні рушылі ў школу
чарадой жывой, вясёлай.
Калідоры, двор і залы
ціха гоману чакалі!
Міра ЛУКША