Пазнаёмімся з рускімі народнымі казкамі
Як Іванка дзверы вартаваў
Жылі дзед і баба. Было ў тры сыны: два разумныя, а трэці – дурань. Сталі браты з бацькамі збірацца на працу. Іванка-дурань таксама: узяў лусту хлеба і вады біклажку. Яго пытаюцца:
— Ты куды збіраешся?
— З вамі на працу.
— Нікуды ты не пойдзеш. Вартуй дзверы, каб злодзеі не зайшлі.
Застаўся Іван адзін дома. Позна вечарам зняў ён з петляў дзверы, узваліў на спіну і панёс. Прыйшоў на поле. Браты пытаюцца:
— Навошта ты прыйшоў?
— Я есці захацеў.
— Мы ж цябе прасілі вартаваць дзверы.
— Дык вось жа і яны! – радасна адказаў Іван і паставіў знятыя дзверы побач.
Заяц
Бедны мужык ішоў па чыстым полі, убачыў пад кустом зайца, узрадаваўся і кажа:
— Вось калі зажыву! Вазьму гэтага зайца, прадам за чатыры алтыны. На тыя грошы куплю свінню. Яна прынясе мне дванаццаць парасят. Парасяты вырастуць, я іх закалю, мяса прадам, на тыя грошы хату пастаўлю, жанюся, а жонка народзіць мне двух сыноў – Ваньку і Ваську. Дзеці будуць працаваць, а я ля акна сядзець і парадак наводзіць. “Эй, вы, сынкі, — крыкну, — Ванька ды Васька! Не дужа людзей на працы падганяйце, бо відаць, што самі бедна не жылі!”
Ды так гучна крыкнуў, што заяц спужаўся і збег.
Вось табе і дом з усім багаццем, і з жонкаю, і з сынамі!
Падрыхтавала Маргарыта Прохар
Пра «Зайца» … Марыць не кепска