Аб лісе, якая навучыла старую Вярэю
Казка
Было тое даўно, калі мая прапрабабуля калыхала прабабулю.
У Паставах, што на Віцебшчыне, жыла старая Вярэя. Скрала яна чужую дачку, у якой радзімкі рассыпаліся па целе сузор’ямі. У апошні час любіла старая Вярэя бязмежнае начное неба, як не любіла нічога.
Кожнага, хто спрабаваў выратаваць дзяўчынку, старая Вярэя пагражала ператварыць у птушку і адправіць на неба замест зоркі.
Недалёка жыла мудрая Ліса. Аднойчы на світанку яна прабралася ў дом чараўніцы.
На парозе ўзнікла старая Вярэя.
–Што робіш тут?
– Кажуць, ты скрала дзяўчынку?
–Яна – мая зорка. А што можа быць прыгажэй за начное зорнае неба?
– На свеце хапае розных дзівосных рэчаў, а твая ноч не можа доўжыцца вечна, – адказала мудрая Ліса.
– Калі апускаецца змрок – настае час цудаў. Ночы ў нас зорныя, ціхія, цёплыя. Няўжо магчыма такое ўдзень, ад якога хочацца збегчы? – запытала Вярэя.
– Дай мне шанец, і я пакажу табе ўсё хараство дня!
– Добра, – пагадзілася старая, і як толькі яна гэта прамовіла, у падвале распусціліся кветкі, а Вярэі цяпер заўсёды сніліся толькі салодкія сны.
Дзяўчынка вярталася да сваіх бацькоў. Яе праводзілі старая Вярэя і мудрая Ліса.
Па дарозе сустрэлі слімака, смуглявага, як арахіс.
–Днём нават слімак прыгожы!– здзівілася старая Вярэя.
– А колькі хараства цябе яшчэ чакае наперадзе! – усміхнулася мудрая Ліса.
Алеся НІКІФАРАВА