Казка-гімнастыка для пальчыкаў
Вторник, 18.09.2018 13:20. Рубрика: БУСЯ
Гульні Бусі
Не хочаш рабіць зарадку? А займальныя гісторыі любіш? Тады слухай і паўтарай мае рухі.
1. Жылі-былі прынцэса і прынц.
2. Было ў іх шмат вясёлых сяброў…
3. Аднойчы прыляцела птушка…
4. Птушачка прынесла прынцэсу да двухгаловага цмока.
5. Бег прынц ратаваць прынцэсу і сустрэў чароўнага матыля.
6. Прыляцеў прынц на матылі да пачвары і вызваліў прынцэсу! А цмока прыручыў і перавыхаваў.
Спадабалася казка? Падчас яе ты зрабіў гімнастыку для пальчыкаў. А ў наступным нумары цябе чакае цікавая казка-гімнастыка для ўсяго цела!
Прыдумаў Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК