Летнія парады ў малюнках
Четверг, 30.08.2018 10:11. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Летнія парады
Уяві, бацькі вырашылі аддаць цябе ў лагер, а ты не вельмі каб хацеў. Табе цяжка пасябраваць з аднагодкамі, баішся, што будуць дражніць. Што рабіць?
1. Заўсёды захоўвай спакой, не паказвай страх і хваляванне
Уяві, што ты герой баевіка, па выразу твару якога нельга адгадаць, пра што ён думае.
2. Не падстройвайся пад большасць, а рабі тое, што любіш
Напрыклад, я прыдумляў фантастычныя гісторыі і ствараў у лагеры спектаклі, а мой сябар маляваў партрэты, якімі захапляліся нават самыя апошнія хуліганы.
3. Не ўсё тое, што табе не падабаецца, кепска
Я нелюбіў танцы, а нас кожны вечар важатыя выганялі на дыскатэку. Але там аднаго разу мяне запрасіла на танец дзяўчынка, якая пазней стала маёй лепшай сяброўкай.
Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК