Хвілінкі-весялінкі
Среда, 29.08.2018 10:03. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Міхась СЛІВА
Васілёк прыйшоў у першы клас. Хлапчук такога малога росту, што з-за парты ледзь бачны. Настаўніца задае яму пытанне. Хлопчык адказвае. Раптам настаўніца перапыняе:
– Васілёк, запомні: калі я звяртаюся да цябе, ты павінен уставаць.
– А я – стаю! – адказвае хлапчук.
***
У дзень свайго нараджэння Юля глядзіць у люстэрка і гаворыць:
– Мама, мне ўжо шэсць гадоў, а я зусім не змянілася!
Браніслаў ЗУБКОЎСКІ
Сямігадовы Алесік звяртаецца да мамы:
– Хачу быць лысым, як наш тата.
– Чаму?
– Тады ты не будзеш цягаць мяне за чуб.
Таццяна СУЧКОВА
Алёна ўбачыла лася і запытала:
– Гэты лось носіць вешалку на галаве, каб да яго звяры часцей заходзілі ў госці?