Тры добрыя ўчынкі
Жылі-былі Ніка і Саша. Яны былі лепшымі сяброўкамі. Аднойчы знайшлі вельмі прыгожую і незвычайную кветку, у якой сядзеў маленькі чалавечак. Гэта быў добры чараўнік. Але не паспелі яны пазнаёміцца з ім, як прыляцела Баба-Яга і ператварыла дзяўчынак у скульптуркі. Узмахнуў добры чараўнік палачкай, і яны ажылі. Чараўнік сказаў: “Каб чары канчаткова зніклі, вы павінны здзейсніць тры добрыя ўчынкі да заходу сонца!”
Што б такога зрабіць – задумаліся Ніка і Саша. Убачылі бабулю, у якой былі цяжкія клункі, і дапамаглі перайсці праз дарогу.
“Дзінь!” – пачулі. – “Гэта ваш першы добры ўчынак”.
Пайшлі далей. На палянцы хлопчыкі білі спаніэля. Дзяўчынкі прагналі хуліганаў, пачаставалі сабаку печывам і адвялі да гаспадароў (на ашыйніку быў напісаны адрас).
“Дзінь!” – прагучаў другі званок.
Зусім мала часу засталося да змяркання.
Бачаць, едзе на ровары Рыгорка і раптам упаў, пачаў плакаць. Ніка і Саша хуценька падбеглі, заклеілі пластырам ранку на каленцы.
Пачулі трэці званок, а з ім і вусцішны крык Бабы-Ягі. Яе чары зніклі, а сама яна ператварылася ў прэлае лісце.
Вераніка АНДАРАЛА, 5 гадоў, студыя дзіцячага танца ENCANTO
?????
?