Бусеў слоўнічак. Літара Ц
Понедельник, 27.08.2018 09:40. Рубрика: БУСЯ
Ц
Раз цікаўны цецярук
З мовазнаўцам слаўным Бусем
Слоўнічак чыталі ўдвух –
Слоў на Ц багата будзе:
Цмок, цюлень, цвыркун, цясляр,
Штосьці цяжкае – цяжар.
Ціхі, сціплы, хтосьці – ціхмяны,
Невыразны вельмі – цьмяны.
Даўганогі ў нас – цыбаты.
Адштурхне ваду цырата.
Ёсць цыбуля, цень, цягнік,
Цэгла, цукар, цацка, цвік…
Ты працягнеш пералік?
Тэкст Святланы БОГУШ