Наш госць – Тапуня
Прывітанне, сябры! Дазвольце пазнаёміць вас з Тапунем. Гэта не проста звычайны мядзведзь, які любіць есці мёд. Не! Тапуня ведае ўсё-усе-усе пра дарожныя знакі і правілы. Ён такі цудоўны, што Буся нават прыдумаў пра яго такі вершык:
Наш Тапуня шмат шчыруе,
Ён з Вясёлкіным сябруе.
Кажа: “Грамаце дарожнай
Навучыцца мусіць кожны!”
ДАРОЖНАЯ АЗБУКА АД ТАПУНІ
1. “Светлафорнае рэгуляванне”
Гляне вокам ён зялёным,
Дык ідзі – няма заслоны.
А чырвоным блісне вокам —
Супыняй адразу крокі!
2. “Дзеці”
Хай прыпыняць бег свой колы —
Побач сад діцячы, школа.
Вось і кажа знак дарожны:
–Трэба ехаць асцярожна !
3. “Веласіпедная дарожка”
У сінім полі – белы след.
Гэта – ён, веласіпед!
Дазваляе знак усім:
– Едзь на веліку сваім!
4. “Рух веласіпедаў забаронены”
Ну а гэты знак, каб ведаў,
Кажа: “Злазь з веласіпеда!
Бачыш, як машын тут шмат,
Шляху тут табе няма.
5. “Уезд забаронены”
Гэту белую цагліну
У сцяну не пакладзеш.
А спыняе мне машыну:
– Стой! Паедзеш – быць бядзе!”
6. “Прыпынак забаронены”
Хочаш збочыць на хвілінку,
Прыпыніць урэшце колы —
Кажа знак: “Няма прыпынку!”
Знаку не пярэч ніколі!
7. “Падземны пешаходны пераход”
Тут слугуюць самі сходкі,
Ты хвалюешся дарэмна.
Самы зручны і кароткі —
Гэта пераход падземны.
8.”Рух матацыклаў забаронены”
Матацыклы і мапеды,
Не, яны не ўсюдыеды.
Вунь той знак з кружком чырвоным
Ставіць тут для іх заслону.
9. “Жылая зона”
Двор гудзе гурмой вясёлай.
Чыйсьці мяч бяжыць пад колы,
А пасля ляціць да неба…
Быць кіроўцу пільным трэба!
10. “Рух забаронены”
Цешыць вока круг чырвоны,
Ды суровы знак ягоны.
Што ж ён кажа, гэты “круг”?
Ён забараняе рух!
11. “Абмежаванне максімальнай хуткасці”
Ты спяшаешся? Дзівак –
Хуткасць кантралюе знак.
Ён ніколі не жартуе,
Хай сабе матор бунтуе.
12. “Пункт першай медыцынскай дапамогі”
Калі дрэнна чалавеку,
Нават блізка да бяды,
Дзе ёсць доктар, дзе ёсць лекі,
Знак пакажа вам заўжды.
13. “Прыпыначны пункт аўтобуса ці тралейбуса”
Дзесьці прагрымеў трамвай,
Праімчалася маршрутка…
Знак падказвае: “Чакай –
Твой аўтобус будзе хутка!”
14. “Рух пешаходаў забаронены”
Трэба пільным быць заўсёды,
Сцерагчыся перашкод.
Там, дзе ездзяць самаходы, –
Крок спыняй свой, пешаход!
15. “Пешаходны пераход”
Паласатка,бачыш, зеўрыць.
Гэты знак завецца “зебрай”.
Зебра – гэта пераход.
Тут галоўны – пешаход!
З вуснаў Тапуні запісаў Казімір Камейша.