Першакласніца
Вторник, 21.08.2018 12:51. Рубрика: Вершы
Дзяўчынка багата пазнала
У школе роднай сваёй.
“Радзіма”, “Мір” напісала
Нясмелай яшчэ рукой.
У гэтым радасці многа,
А толькі не знае дзіця:
Яе пачалася дарога
У шырокі прастор жыцця.
1953 г.
Міхась ПЯНКРАТ
Міхась ПЯНКРАТ (1918 – 2001) – беларускі паэт, празаік.
Удзельнік дзвюх войнаў (савецка-фінскай і другой сусветнай), быў цяжка паранены і ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
Напачатку творчага шляху складаў светлыя лірычныя вершы, але найбольш здзейсніўся як сатырык. Яго зборнікі гумарэсак “Не з таго канца” (1959), “Аўтарытэт на колах” (1968) былі папулярнымі.
Творы Міхася Пянкрата перакладзеныя на рускую, украінскую, азербайджанскую, грузінскую, літоўскую, таджыцкую, узбецкую, эстонскую мовы.