Цікавыя літары
Четверг, 16.08.2018 08:02. Рубрика: БУСЯ
Урывак з казкі пра Алфавіт
А
“А” – у пачатку “Ал-фа-ві-та”,
Засядае дзелавіта.
Сваё месца цвёрда мае
І нікому не ўступае.
Б
“Б” – у бу-бен моцна б’е,
Усім спакою не дае.
І грыміць, нібыта гром,
Вельмі гучнае: бом-бом!
Дж
“Дж” – да пчолак завітала,
Мёд збіраць дапамагала.
А калі бяда якая,
Тут жа джа-ла выпускае.
М
“М” – і Ма-ша ў лес хадзілі,
Дужа ягадкі любілі.
Назбіралі шмат чарнічак
І ма-лі-нак, і су-ні-чак.
Я
“Я” – хоць у канцы стаяла,
Але горда заяўляла:
– Я паважная такая!
“Ал-фа-віт” Я закрываю!
Таццяна ЧЭКЕД