Што трымае цмок у лапах?..
Понедельник, 30.07.2018 10:00. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Ці ўмееш ты ляпіць скульптуры з пяску? Паглядзі, як гэта робіць Вася Вясёлкін. Табе спатрэбяцца рыдлёўкі (звычайная і пластмасавая), вядзерца, пульверызатар.
1. Намалюй контур будучай скульптуры, запоўні яго гурбай мокрага пяску і добра ўтрамбуй.
2. Пачынай ляпіць зверху ўніз. Не забывай умацоўваць вадой зробленыя дэталі.
3. Упрыгож сваю скульптуру.
4. Адгадай, што трымае цмок у лапах? Адказ у загадках Анатоля КЛЫШКІ:
1. Стаіць пястунчык –
за кожны глытунчык
просіць пацалунчык.
2. Яго яда –
адна вада.
Прыдумаў Васіль Дранько-Майсюк