Мудры карась
Пятница, 27.07.2018 12:30. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Летнія парады
Як можна цікава адпачыць, калі ты застаўся ў горадзе і не паехаў ні на возера Нарач, ні ў родную вёску, ні нават на востраў Тэнерыфэ? Падобнае здарылася аднойчы са мной, і ведаеш, што я зрабіў?
1. Наплакаў ад крыўды цэлае возера, а з возера з’явіўся мудры карась і кажа…
КАРАСЬ. Дзівак! І ў родным горадзе можна весела адпачыць!
ВАСІЛЬ. Як?
2. КАРАСЬ. Трымай карону мудрасці. Аддай тату ці маме. Хай яны яе схаваюць! Кліч сваіх сяброў. Падзяліцеся на дзве каманды і шукайце карону. Якая каманда першая знойдзе – можа загадваць таемныя жаданні!
3. Да самага вечара мы гулялі ў гэтую цікавую гульню. А калі б ты знайшоў карону, якое б жаданне загадаў выканаць? Тэрмінова паведамі ў “Вясёлку”.
Прыдумаў Васіль Дранько-Майсюк