Мужны Тобік
Понедельник, 23.07.2018 10:06. Рубрика: Конкурсы
Мае прыгоды
Жыў-быў сабачка Тобік. Ён быў вялікі-вялікі, калматы і зубасты. Не было ў яго гаспадара, бо ўсе баяліся гэтага сабаку, думалі, што ён злосны. Тобік быў адзінокі і вельмі сумаваў.
Заблукаў ён аднойчы ў лесе. Убачыў зграю ваўкоў, якія цягнулі беднага парсючка. Той упіраўся, вішчаў, але рады даць не мог. Тобік пагнаўся за ваўкамі і пачаў так гучна брахаць, што напалохаў драпежнікаў. Толькі адзін стары воўк не кінуў здабычу, і Тобік яго забіў.
Колькі было радасці гаспадару, калі парсючок вярнуўся жывы. Гаспадар узяў да сябе на службу Тобіка, і яны сталі жыць дружна і весела.
Аляксей ЧЭЧАТ, ДДУ № 332 г. Мінска