Злаві пацучкоў. Гульня
Пятница, 6.07.2018 19:10. Рубрика: БУСЯ
Удзельнікі:
Дзеткі (вясёлыя пацучкі).
Дарослы (хітры кот).
1. З’яўляецца кот, і пацучкі хаваюцца ў кутку. Перад імі, як бы нябачная кату сцяна. Яны сядзяць ціха-ціха. Кот падыходзіць да “нябачнай сцяны”, “б’е” па ёй лапай, мяўкае. Калі хоць нехта піскне – перамога на баку ката, а калі не, то гульня працягваецца…
2. Кот адварочваецца ад пацучкоў, тыя (ізноў жа бясшумна) хаваюцца за яго спінай.
3. Куды б кот не хадзіў, як бы не круціўся, пацучкі ўвесь час ззаду яго і застаюцца бязгучнымі. Як толькі ён пачуе хоць які шолах, то рэзка разварачваецца і ловіць пацучкоў, а яны мусяць дабегчы да сваёй схованкі.
Прыдумаў Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК