Машына сям’я
Четверг, 5.07.2018 14:02. Рубрика: БУСЯ
Загадка
Маша жыве ў Мінску. У яе дружная сям’я, багата радні.
Маму Машыну завуць Марына, а тату — Лёня.
У Машынай мамы ёсць мама Ніна і тата Валодзя.
У Машынага таты ёсць мама Валя.
Маша любіць ездзіць у госці да мамінага брата Ігара і яго жонкі Тані. Гуляе там з іхнім сынам Антонам.
А ў другім доме жывуць татаў брат Саша, яго жонка Іра, іх дзеці — Насця і Ваня.
Цяпер адгадайце: як Маша называе маміных бацькоў — Ніну і Валодзю, татаву маму Валю?
Хто Машы мамін брат Ігар і яго жонка Таня? Хто татаў брат Саша і яго жонка Іра?
Якая Машы радня Антон, Насця, Ваня?
А кім даводзіцца сама Маша ўсім блізкім родзічам?
Уладзімір РАДЗЮКЕВІЧ