Загадкі
Среда, 27.06.2018 13:29. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Скок улева, скок управа,
То ўцёкі, ці забава?
Кругленькі, нібыта мячык,
Між кустоў каціўся…(зайчык).
***
З дрэва на дрэва маланкай лятае,
Скокне ўніз і грыбоў назбірае,
Высушыць іх на сучках яна лоўка…
Што за звярок? Здагадаўся?..(вавёрка).
***
Дожджык летні праляцеў,
Спеў птушыны зазвінеў.
І ўзнялася над пагоркам
Розных колераў…(вясёлка).
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ