Бусеў слоўнічак. Літара У
Понедельник, 25.06.2018 09:14. Рубрика: БУСЯ
З Х запомнім словы хутка:
Хваля, хмара, хвоя, хустка,
Хрушч, хахуля, хмыз, хаўрус,
Хто няпраўду кажа – хлус.
Халадэча – моцны холад,
Халаднік спатоліць голад.
Буся кажа: “Хараство!
Шмат на Х мы знаем слоў!”
Тэкст Святланы БОГУШ
Іншыя літары рубрыкі «Бусеў слоўнічак»