Пухнаты Лётчык
Понедельник, 18.06.2018 07:22. Рубрика: Конкурсы
Мае прыгоды
Марат, Данік, Артур і Сцёпа – мае лепшыя сябры. Мы гулялі ў хованкі. Я схаваўся за дом і каля дзвярэй замкнутага склепа пачуў піск.
Хто б гэта мог быць?
Я паклікаў сваіх сяброў. Вырашылі расказаць пра гэта дарослым. Наш дворнік дзядзька Міша касіў траву. Мы пабеглі да яго. Пачуўшы нашу гісторыю, ён узяў ключы і адчыніў дзверы ў склеп. Дзядзька Міша знайшоў там пухнатае кацяня.
Мой сябар Сцёпа ўзяў яго дадому. Яго маці была несупраць. Яны назвалі яго Лётчык, бо ён не баяўся вышыні і калі скакаў, то было ўражанне, быццам лётаў.
Яўген КАЛКОЎ, 2 “Д” клас, 5-я гімназія г.Віцебска
Большое вам спасибо за то, что вы вселяете уверенность в своих силах детям. После публикации в журнале, ребенок еще с большим рвением хочет пробавать для себя что-то новое!