Цуд ад Сонейка
лексіка і граматыка аўтара захаваны
– Добры дзень! А што гэта ты тут робішь? – запыталася Яна у зяленага кусціка суніц, які рос на гародзе у яе бабулі.
– Я лаўлю сонечныя прамяні, – адказаў той.
– А навошта? – не сунімалася дзяўчынка.
– Як навошта? Каб расці, рабіцца моцным. Сонейка дапамагае мне назапасіць шмат пажыўных рэчываў і вітамінаў. Без іх не з’явяцца на мне прыгожыя белыя кветкі, а потым і салодкія чырвоныя ягады, якія ты так любіш есці.
– Але бабуля казала, што цябе трэба паліваць вадою. Не ўжо дарэмна?
– Не. Вядома, не дарэмна! Сонейка, вада ды глеба, – без іх траіх я не здолею вырасці. Вада дапамагае мне піць з глебы пажыўныя рэчывы, а Сонейка дае энергію неабходную для цудоўнага ператварэння.
– Якога яшчэ ператварэння?
Кусцік суніц трохі задумаўся:
– Ці спрабавала ты, Яна, есці глебу?
– Не… – дзяўчынка трошкі сумялася. – Мне забараняюць. Ды і не смачная яна. Маці нават кажа, што абавязкова трэба мыць рукі, калі папрацаваў з глебай.
– І слушна, – заўсміхаўся кусцік суніц. – Ня можна чалавеку есці глебу. Ня смачна і потым абавязкова будзе круціць жывот, альбо яшчэ страшней. А вось суніцы, маліну, яблыкі, моркву, грушы, агуркі – любішь?
– Канешне!
– А ўсе гэта з’яўляецца з глебы. Ці не цуд?
– Сапраўды. Цуд!
– Гэта Сонейка нам, раслінам, дапамагае дзейсніць падобныя цуды, а вада і глеба нас кормяць…
Прыйшла Яна ў летку да таго самага кусціка суніц, сарвала вялікую, чырвоную ягаду, памыла яе ў вадзе, пасмакавала і падумала: “Якіж салодкі “Цуд” Сонейка дапамагло зяленаму кусціку стварыць!” – глянула на Сонейка і ўсміхнулась.
Ірына Лукіна
Cваю творчасць вы можаце дасылаць на наш email: veselka.by@gmail.com