Пятница, 8.06.2018 08:57. Рубрика:
Вершы
Летнія краскі сталі ў збаночак.
Дзіўная казка – родны куточак.
Як закувае ў лесе зязюля,
Дык прыгадаеш песні матулі.
Нібы замову, моц і пяшчоту
Бацькавай мовы помні заўсёды.
Нашы абрусы – кветкі ды птушкі.
Будзь беларускай шчырай, дачушка!
Уладзімір СІЎЧЫКАЎ