Завяліся ў нішы мышы
Понедельник, 28.05.2018 07:27. Рубрика: Вершы
Завяліся ў нішы мышы,
І за кіпай тоўстых кніг
Больш няма спакою, цішы
На хвіліначку, на міг.
Ціха кот ля шафы ходзіць,
Нават вокам не міргне,
Часам крадзецца, як злодзей,
І спіну ад злосці гне.
Як жа піскуноў дастанеш?
Дзень і ноч сядзіць дарма.
Норак шмат у памяшканні,
Шмыг – і мышкі больш няма.
Станіслаў ШУШКЕВІЧ