Вершы Аляксандры Грыцкевіч
Пятница, 4.05.2018 15:39. Рубрика: Вершы
Дзе схвалася капуста?
Цераз поле заяц скача.
Скача заяц, ледзь не плача.
У полі гола, у полі пуста.
А была калісь капуста.
А ці мышку адшукаеш?
Кот Вуркот сядзіць вуркоча,
Смачнае смятанкі хоча.
Калі зловіць коцік мышку,
Дам яму смятанкі міску.
Куды зніклі восем жабак?
Бусел важна выступае,
Жабянятак выглядае.
Ды хаваюцца малыя
У траве, бо не дурныя.
Дзе схаваны пяць зярнятак?
Верабейкі прыляцелі,
У радок на плот паселі,
Сталі ціўкаць-шчабятаць.
Трэба ім зярнятак даць.