Творчасць Івана Муравейкі
Понедельник, 23.04.2018 16:06. Рубрика: БУСЯ
Ледзь уцёк
Ля кустоў Пятрусь ішоў,
Зачапіўся за сучок –
Ледзьве вырваўся, уцёк.
– За кашулю воўк трымаў:
Паглядзіце, як парваў…
Мяч-хвалько
Мяч падскочыў вышэй дому:
– Не падскочыць так нікому!
Не сказаў нічога Жэня,
А паклаў яго ў кішэню.
Гэта я намаляваў
Галава – як у вала,
Крылы – быццам у арла,
Ногі – нібы ў таго зайца…
Што такое – адгадайце!
Лепш не думайце дарма,
Бо такіх звяроў няма.
Гэта я намаляваў –
Свайго братку напужаў.