Буквар. Таямніцы 4-х стагоддзяў
Вторник, 10.04.2018 15:23. Рубрика: Праекты
Сумесны праект часопіса “Вясёлка” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Віленскі Буквар выдадзены у 1637 годзе. У ім – упершыню шмат ілюстрацый, гравюр, заставак, віньетак.
- У Буквары выкарыстаны розныя шрыфты, арнаменты. Падручнік атрымаўся прыемны, урачысты.
- Захаваўся адзіны асобнік Буквара. Ён знаходзіцца ў Чэхіі, у Навуковай бібліятэцы г. Аламоўцы.
- Першымі чытачамі Буквара былі дзеці Вялікага княства Літоўскага. Цікава, хто з нашых продкаў вучыўся па гэтай кнізе?
Цытаты:
Шануй бацьку твайго і маці тваю, тады добра будзе табе і пражывеш шмат гадоў на зямлі.
Любіце бліжняга свайго як самога сябе.
Разумная душа і цела ўтвараюць аднаго чалавека.
Хто рабіў дабро, пойдуць у вечнае жыццё, хто рабіў зло, трапяць у агонь вечны.
Аўтар праекта – Алесь СУША
Дызайнер – Ілля ПУШКАР