21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі
Среда, 21.03.2018 08:05. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Паважаныя сябры! 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі!
У 1999 годзе ў Парыжы рэзалюцяй 30-й сесіі ЮНЭСКА было заснавана гэтае свята. Галоўная мэта святкавання — гэта пашырэнне камунікацыі паміж людзьмі ў форме вершаў, а таксама падтрымка нацыянальных моў.
У Дзень паэзіі паўсюль арганізуюцца масавыя паэтычныя чытанні, у СМІ падкрэсліваецца асаблівае значэнне паэзіі і яе сувязі з іншымі відамі мастацтва.
Таленавітая, напісаная ад сэрца паэзія можа аб’яднаць людзей, даць адказы на вострыя духоўныя пытанні, таму гэта свята штогод нагадвае аб тым, што вершаваная творчасць з’яўляецца важнай і надта прыгожай часткай чалавечага жыцця.
На нашым сайце з вершамі беларускіх пісьменнікаў вы можаце пазнаёміцца ў спецыяльнай рубрыцы ВЕРШЫ.