Таямнічы партал
Четверг, 5.04.2018 10:53. Рубрика: Конкурсы
Мае прыгоды
Неяк пайшоў я гуляць у двор. А там – новая дзіцячая пляцоўка. Незвычайная, бліскучая, з высокімі лесвіцамі, дзівоснымі арэлямі, дзіўнымі атракцыёнамі. Нікога вакол не было. Я ўзабраўся на самую высокую лесвіцу, каб каўзануцца з горкі і раптам бачу: унізе нешта блішчыць, свеціцца, і гэтае таемнае святло мае форму прамавугольніка. Я разумею – перада мной магічны партал. Ён кліча мяне. Адтуль гучыць прыгожая музыка… Я лячу з горкі проста ў пашчу гэтага партала… І раптам – ба-бах! Аб нешта балюча выцяўся! Прачынаюся! Гэта я з паліцы ў цягніку ўпаў, побач ляжаць квіткі “Мінск-Адэса”, гучыць з радыё прыгожая музыка, а нада мной схіліліся ўстрывожаныя бацькі.
Марат СУГАК, СШ № 20 г. Мінска, 2 клас