Среда, 4.04.2018 19:42. Рубрика:
Вершы
Малюнак Кацярыны Маслоўскай
Кактусы, колкія кактусы,
З кветкамі ласкі-пяшчоты.
Любуйся імі і радуйся,
Сябрам іх дары з асалодай.
А фікус наш, фікус!
Лісточкі – як далоні.
Яго пад дожджык вынес
У двор дзядуля сёння.
Фіялкі сіненькія вочкі
Гараць на падваконні.
Спяваюць “люлі” кожнай ночкай,
Каб не было бясоння.
Дар’я ЛЁСАВА