Пра зайца, ваўка і мядзведзя
Вторник, 3.04.2018 07:00. Рубрика: Казкі
Воўк на зайцаў след натрапіў, ой, на след!..
Пападзецца зайка ў лапы на абед.
Паміж воўчых ног і хлуду з усіх сіл
Драпануў ён з перапуду ў кусты.
Бачыць зайка – норка быццам у снягу,
Нейкі пар з яе клубіцца – у-гу-гу!..
Знік у норцы зайка спрытны з галавой…
Ды штось цёплае ў нары той… Страшна, ой!..
Нехта там ляжыць, як глыба, стаў глядзець:
Ажно гэта перад ім быў сам мядзведзь!
Воўк вачыма бліснуў гнеўна… Будзе кроў!..
Не ўцячы тут зайку, пэўна, ад зубоў…
Задрыжалі ў воўка ногі, страх узяў –
Перад ім мядзведзь з бярлогі вылязаў!
Воўк і зубы не ашчэрыў, як мядзведзь
Падабраў яго пад чэраў – воўку смерць!
Зайка ж – скок! Тады з бярлогі – лататы.
У яго адны дарогі – у кусты.
Тодар КЛЯШТОРНЫ