Лепшы дзень лета
Мае прыгоды
У жніўні я са сваім братам Сашам адпачывала ў санаторыі “Асілак”. Мяне пасялілі ў шосты атрад. З усіх дзяўчынак я найбольш пасябравала з Машай. Яна расказвала цікавыя гісторыі пра лясных чорцікаў. Вечарам мы вырашылі аднаго такога злавіць. Маша казала, што яны жывуць за трыма старымі дубамі. Там расце шмат крапівы, дзе і схаваны таямнічы ход у жытло чорцікаў. Мы вырашылі гэта праверыць. Калі дабраліся, то пачало змяркацца. У крапіве нешта заварушылася, запішчала. Проста на нас выбег маленькі дзік, ледзьве не збіў з ног і ўцёк у гушчэчу. Для нас гэта быў самы запамінальны дзень.
У канцы адпачынку вельмі не хацелася расставацца з Машай. Але калі восенню я пайшла ў школу, то якое ж было шчасце даведацца: Маша вучыцца ў адным са мной класе. Мне стала вельмі радасна, бо гэта значыць нас будуць чакаць новыя незвычайныя прыгоды.
Алеся ЯНУШКОВА, гімназія № 43 г. Мінска, 5 “В” клас