Понедельник, 2.04.2018 17:11. Рубрика:
Хвілінкі-весялінкі
Малюнак Юліі Кароткай
Зачапіўшыся за сук,
Павуціну тчэ павук.
Злева – тоенькі сучок,
Там працуе павучок.
Побач з імі дзве ткачыхі –
Маладыя павучыхі.
Дружна, спраўна з павуцінак
Незвычайны ткуць будынак.
Пабудуюць – і вяселле
Адгуляюць з наваселлем,
Дзе жаданымі гасцямі
Будуць мухі з камарамі.
Святлана БЫКАВА