Чаму я люблю сваю краіну
Чаму я люблю сваю краіну? Кожны чалавек шукае адказ на гэта пытанне. Аднак адказаць на яго не так проста. Аднойчы, седзячы на дачы, я запытала сябе: “А чаму мне спадабаецца Беларусь? Чаму люблю і ганаруся сваёй роднай мовай, славутымі пісьменнікамі?”
Я выйшла на двор, а над маёй галавой праляцеў бусел. Ён сеў у сваё гняздо, дзе яго чакала сям’я. Паехала на веласіпедзе ўздоўж поля. Каласкі, закалыханыя ветрам, мне прыхільна ківалі. З іх потым спякуць хлеб. Ён такі духмяны, што пах будзе адчувацца па ўсёй хаце. Заходзіш у лес, а там… Столькі ягад, грыбоў! Сакавітыя, буйныя, спелыя… Смаката!
Заходжу ў бібліятэку ці кнігарню і натхняюся хараством беларускага слова. Дзякуючы дзівосным вершам і апавяданням чараўнікоў-пісьменнікаў, яшчэ больш разумееш, якое шчасце жыць і нарадзіцца на гэтай зямлі.
Ганна ЛУКАШЭВІЧ