Маме
Ты – зорная,
Праменная,
Каханая,
Нязменная.
Гасцінная,
Прыветная,
Сардэчная
І светлая.
*Дзе б я ні быў, я ўспамінаю дом,
Успамінаю песні роднай мовы
І мову матчыну — мой касмадром,
Я пачынаў з яе ўзлёт жыццёвы.
Паўлюк ПРАНУЗА
Паўлюк ПРАНУЗА (18 сакавіка 1918 – 14 сакавіка 2007) – беларускі паэт. Захацеў стаць пісьменнікам пасля таго, як трапіў у юнацтве на выступленне Пятруся Броўкі і Міхася Лынькова. Прайшоў усю вайну (быў зенітчыкам). Казаў, што забыць пра страх дапамагалі фельетоны Кузьмы Чорнага і паэзія Якуба Коласа. Працаваў у Нясвіжы настаўнікам. Галоўным у творчасці лічыў – уменне ў звыклым бачыць нечаканае. Для дзяцей напісаў кнігі “Добры дожджык” (1960); “Дзе вясны пачатак” (1965); “Вясновыя тэлеграмы” (1976); “Фарбы восені” (1982); “Звініць ручаёк” (1988).