Вершы Міколы Мятліцкага
Воскресенье, 17.04.2011 13:23. Рубрика: Вершы
Птушыная школа
З аповеду дзятла
У шустрае сойкі
Па музыцы –
Двойкі.
Гулёна, лятала –
Вучылася мала.
А я вось
Паціху
Карпею
Без слыху!
Павучанне
Абураўся
Рак ля плоткі:
– Розум маеш ты
Кароткі!
Толькі хто
Кручок закіне –
Ты маргаеш
Сквапна ў ціне!
Не прамовіўшы
Ні слова,
Чарвяка ўхапіць
Гатова!
Зноў забылася,
Малеча, –
На кручку
Чарвяк трапеча!
Мікола Мятліцкі