Бусеў слоўнічак. Літары У і Ў
Понедельник, 26.02.2018 08:23. Рубрика: БУСЯ
У і Ў
Уздыхае сумна Буся:
“З У ніяк не разбяруся!
Ёсць услон, ды можа ён
Перайначвацца ва ўслон!”
“З У заўсёды шмат турбот, –
Растлумачыў Бусю ўдод, –
Бо складовае У пішам
Толькі пасля гукаў зычных,
Нескладовае ж заўжды
За галоснымі бяжыць!
Ёсць узгорак, узбярэжжа,
але ўюн, і ўзвар, і ўсмешка.
Вось такія літары
Гэтыя дзве хітрыя!”
Тэкст Святланы БОГУШ
А вы зразумелі, калі трэба пісаць У, а калі – У нескладовае? Падбярыце такія словы, каб хітрыя літары памяняліся месцамі.