3 факта з жыцця Максіма Гарэцкага
Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага
Максім Іванавіч Гарэцкі – класік нашай літаратуры, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Калі яму было дваццаць сем гадоў, ён напісаў “Гісторыю беларускай літаратуры”. Склаў тры Беларуска-рускіх слоўнікі, стаў аўтарам класічных раманаў і аповесцей “Антон”, “На імперыялістычнай вайне”, “Дзве душы”, “Віленскія камунары”. Быў цудоўным публіцыстам і настаўнікам.
1. У дзяцінстве палохаў братоў страшнымі казкамі.
Па ўспамінах малодшага брата Гаўрылы Гарэцкага: “Максім натхнёна граў на скрыпцы і дудках-жалейках ды апавядаў найцікавейшыя гісторыі-імправізацыі, часам такія жудасныя, што малыя хаваліся за апавядальніка”.
2. Быў выдатнікам.
Калі вучыўся на агранома ў Горы-Горках (1909-13 гг.), то ў атэстаце меў такія адзнакі: агульнаадукацыйныя прадметы – выдатна, сельская гаспадарка – выдатна, землеўпарадкаванне – выдатна.
3. У 20 гадоў стаў новай зоркай беларускай літаратуры.
Гэта адбылося, калі газета “Наша Ніва” надрукавала ў 1913 годзе яго першае апавяданне “У лазні”.
Надрукаваў адно апавяданне і адразу стаў зоркай? Калі насамрэч так было, то нездарма кажуць, што талент бачны адразу